Четверг
02.05.2024 00:29

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [696]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [7]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



ПРЫЙШЛА КАЛЯДА - АДЧЫНЯЙ ВАРОТЫ!
13.01.2023, 11:25

Каляды ў нашым ліцэі – сапраўднае свята, якое чакаюць і да якога рыхтуюцца ўсе яго жыхары. Так адбылося і 13 студзеня гэтага года. У нашым ліцэі разгарнулася сапраўдная тэатральная імпрэза, удзельнікамі якой былі і "конь", і "мядзведзь", і "каза", і "цыгане". Калядоўшчыкі  абыходзілі па чарзе ўсе класы, спявалі віншавальныя, хвалебныя песні , жадаючы ўсяго найлепшага. Галоўнай гераіняй была «каза» — у старажытнай славянскай міфалогіі яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і. Яна кідалася то на калядоўшчыкаў, то на гаспадароў, бадала дзяцей. А потым раптоўна заціхала і падала на падлогу. Убачыўшы гэта, ліцэісты выносілі калядоўшчыкам пачастункі.

        Ініцыятарамі правядзення Каляд сталі вучні ХІ-ых класаў. Хлопцы і дзяўчаты ХІ “А” і ХІ “Г” класаў падрыхтавалі святочное прадстаўленне, якое нікога не пакінула абыякавым. І ў гэтым вы можаце пераканацца самі.

       Вучні і вучаніцы ХІ “Б”, ХІ “В” і ХІ Г” класаў запрасілі ўсіх жадаючых наведаць “Калядны кірмаш”, дзе можна было набыць блінцы, аладкі, розныя прысмакі і духмяную гарбату. А таксама проста адпачыць, паслухаць беларускія народныя песні, далучыцца да вытокаў нашай культуры.

    

    

    

 

Категория: Новости самоуправления | Добавил: poliakova
Просмотров: 289 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010