Четверг
28.03.2024 23:22

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [64] Лицейские новости [676]
Достижения [111] Знаковые события [44]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [85] Уголок правовых знаний [22]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [239]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [91] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летию Великой Побеюы [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



100-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа
09.02.2021, 21:49

   Нарадзіўся Іван Мележ 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, якую ён так часта потым успамінаў у сваіх мастацкіх і публіцыстычных творах.   Ён быў не толькі выдатным пісьменнікам, Іван паўлавіч актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Ён быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «Беларусь-Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1967-1976 гадах. На працягу многіх гадоў Іван Мележ працаваў сакратаром, а затым намеснікам старшыні праўлення рэспубліканскага Саюза пісьменнікаў.

   За вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры Івану Паўлавічу Мележу ў 1972 годзе прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Заслугі Мележа былі адзначаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, а таксама Ленінскай прэміяй і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Нягледзячы на высокія ўзнагароды, пісьменнік заставаўся сціплым, нават сарамлівым чалавекам. У асяроддзі пісьменнікаў Іван Мележ лічыўся ідэальным суразмоўцам, таму што ён ўмеў слухаць. Мележ ніколі не перапыняў суразмоўцу нават тады, калі быў нязгодны. Зрабіць жа заўвагу пісьменнік не жадаў, а можа і саромеўся… Сам жа Іван Паўлавіч вёў гутаркі спакойна, разважліва, аргументавана, нібы ўзважваючы кожнае сваё слова, кожную думку. Таму ўсе, хто хоць раз сустракаўся на жыццёвым шляху з Мележам,  бязмерна даражылі яго словам.

   Іван Паўлавіч Мележ пісаў апавяданні і аповесці, нарысы і эсэ, кінасцэнарыі і літаратурна-крытычныя артыкулы, аднак у гісторыю беларускай літаратуры і ў свядомасць чытачоў ён найперш увайшоў як аўтар «Палескай хронікі», па словах акадэміка Радзіма Гарэцкага, «праўдзівай эпапеі глыбокага самапазнання душы беларускага народа на пераломных рубяжах суровага і трагічнага ХХ стагоддзя». Гэта трылогія, якая аб’ядноўвае ў адзінае цэлае раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань», напоўнена непаўторнымі фарбамі палескага краю і незвычайным моўным каларытам, шматграннымі характарамі і вострымі сацыяльна-псіхалагічнымі канфліктамі.

   Калі спытаць у жыхароў нашай краіны сярэдняга і маладога веку, якія творы беларускай літаратуры ім найбольш помняцца са школьнай праграмы, то многія ў ліку першых назавуць раман «Людзі на балоце» Івана Мележа, а Ганну Чарнушку, галоўную гераіню твора, – любімым жаночым літаратурным вобразам.

   Раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» былі адзначаны ў 1972 годзе вышэйшай савецкай літаратурнай узнагародай – Ленінскай прэміяй. У гэтым ж годзе Івану Мележу было нададзена ганаровае званне «Народны пісьменнік Беларусі». Таксама творца з’яўляўся лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), быў узнагароджаны некалькімі ордэнамі і медалямі.

   Не менш яркай старонкай беларускай культуры з’яўляюцца і ўвасабленні твораў Івана Мележа на тэатральнай сцэне і ў кінамастацтве. Спектаклі па раманах «Палескай хронікі» неаднаразова ставіліся ў сталічных і рэгіянальных тэатрах і на Беларускім тэлебачанні і радыё.

   У 1982 і 1983 гадах знакаміты беларускі рэжысёр Віктар Тураў разам з калегам Дзмітрыем Зайцавым паставіў мастацкія кінафільмы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», на аснове якіх пазней быў створаны 8‑серыйны тэлефільм. За гэтую працу творчы калектыў у 1984 годзе быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

   Ганна Чарнушка і Васіль Дзяцел, Яўхім Глушак і Хадоська, Міканор і Апейка, Сарока і Нібыто-Ігнат… Думкі і ўчынкі герояў у часы «крутога пералому» звыклага ладу жыцця, людскіх лёсаў і псіхалогіі, іх радасць і гора, каханне і страты, мары і сумненні, па-майстэрску ўвасобленыя Мележам-мастаком і Мележам-філосафам, не пакідаюць абыякавымі чытачоў і ў наша ХХІ стагоддзе, бо дапамагаюць зразумець сябе ў кантэксце нацыянальным і агульначалавечым. Бо гэта класічная літаратура. Бо «Палеская хроніка» – сапраўдны шэдэўр беларускага мастацтва слова.

   Памёр Іван Паўлавіч Мележ ў 1976 годзе ва ўзросце 55 гадоў. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Хойніках, гарадскім пасёлку Лельчыцы. У Мінску на доме №7 па вуліцы Янкі Купалы, дзе жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка. Імя пісьменніка таксама прысвоена бібліятэцы №2 горада Гомеля, гомельскай Беларуска-славянскай гімназіі №36, Мазырскаму драматычнаму тэатру. У 1980 годзе ўстаноўлена Літаратурная прэмія імя Івана Мележа.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 551 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010