Четверг
25.04.2024 21:10

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [693]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [7]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



115 гадоў з дня нараджэння Міколы Хведаровіча
05.04.2019, 19:00

   Мікола Хведаровіч (Мікалай Фёдаравіч Чарнушэвіч, 1904 — 1981) — паэт, празаік, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1937 года.

   Нарадзіўся 6 красавіка ў г. Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У часы першай сусветнай вайны ён як бежанец трапляе ў горад Калугу, дзе быў прыняты на выхаванне ў дзіцячы прытулак для дзяцей-бежанцаў. Там ён вучыўся ў гарадскім вучылішчы, дзе выкладчыкам фізікі быў К. Э. Цыялкоўскі.

   У 1918 годзе вярнуўся дамоў і паступіў у Цімкавіцкае гарадское вучылішча. З прыходам немцаў вучылішча закрываецца, і Хведаровіч працуе батраком. У пачатку 1919 года, з прыходам Чырвонай Арміі, ён уступіў у камсамол і з’яўлялся адным з арганізатарам камсамольскіх ячэек на Случчыне.

   У 1924 годзе — камісар ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы, а ў 1925 годзе атрымлівае накіраванне на вучобу ў Мінск на рабфак. Затым вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля заканчэння працаваў у прэсе.

   У жніўні 1938 года быў рэпрэсіраваны. Прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве Манчагорска, працаваў у г. Каршы (Узбекістан). У 1949 годзе паўторна арыштаваны і сасланы ў г. Енісейск Краснаярскага краю. Реабілітаваны ў 1955 годзе. У 1956 вярнуўся ў Мінск.

   Друкавацца пачаў у 1924 гoдзe. У 1929 годзе выходзіць першая яго кніжка вершаў «Настроі», а потым «Рытмы», «Баявыя песні» (абедзве 1930), «Тэмпы-кантрасты» (1931), «Вайна за мір» (1932), «Усім сэрцам» (1937), «Залаты лістапад» (1957), «Перазвон бароў» (1961), «Зоркі на камені» (1968), «Крынічка» (1978), «Любістак» (выбранае, 1984) і інш. Асаблівасць яго паэтычнай манеры – публіцыстычнасць, спалучаная з лірызмам, канкрэтнасць і рэалістычнасць вобразаў.

       

   Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Споведзь перад будучыняй» (1978), кніг нарысаў і ўспамінаў пра выдатных беларускіх пісьменнікаў «Памятныя сустрэчы» (1960, 3-е выданне перапрацаванае ў 1977), «Незабыўнае» (1976).

   Пісаў для дзяцей. Выдаў кніжкі «Сонечны зайчык» (1961), «Лясныя званочкі» (1968), «Крылы» (1973). Пераклаў на беларускую мову «Казку пра цара Салтана» А. С. Пушкіна.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1049 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010