Вторник
23.04.2024 11:41

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [691]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага
24.06.2020, 13:21

Сёння, 24 чэрвеня, спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, класіка беларускай літаратуры.

   Сапраўднае імя пісьменніка — Мікалай Раманоўскі. У 1923 годзе ён стаў друкавацца ў газеце «Савецкая Беларусь» (не блытаць з «Советской Белоруссией»), дзе ўпершыню падпісаўся псеўданімам, пад якім вядомы сёння. «Чорны» было вулічнай мянушкай яго дзеда. А вось адкуль узяўся «Кузьма», не ведаюць нават сваякі.

   Мікалай Раманоўскі нарадзіўся ў 1900 годзе ў маёнтку Боркі Капыльскага раёна, дзе яго бацькі, простыя сяляне, працавалі на пана Эдварда Вайніловіча. Мама будучага пісьменніка вельмі хацела даць хлопчыку адукацыю. Казала мужу: «Няўжо мы з табой нашага Коленьку не адправім у школу? Я буду дзень і ноч сядзець за станком, толькі каб сын вучыўся».

   Але ў Борках школы не было, таму Раманоўскія вярнуліся да сябе на малую радзіму — у вёску Цімкавічы таго ж Капыльскага раёна, дзе прайшло яго дзяцінства.

   — Для мяне мова Чорнага — гэта ўзор, па-першае, чысціні мовы, па-другое — цэласнасці, — казаў унук пісьменніка Мікалай Раманоўскі ў інтэрв'ю Галіне Шаблінскай (укладальніца ўнікальнай кнігі «Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет», дзе сабраныя ўсе асноўныя матэрыялы пра творчасць пісьменніка). — У нас жа ўсіх, сённяшніх, мова ў нейкім сэнсе сінтэтычная. Штосьці бяром з кніжак, штосьці, хто ў маленстве жыў у вёсцы, — з вясковай гаворкі, штосьці праз аналогію з суседніх моў. А ў Чорнага мова абсалютна цэласная. Ён узяў штодзённую цімкаўскую гаворку, на якой вёска між сабой гаварыла, і ў яго руках яна сама аказалася творам мастацтва.

Кузьма Чорны і Адам Бабарэка. Ліпень 1925 г. 

 

   Творчыя здольнасці праявіліся ў яго рана: у дзяцінстве Мікалай разам з маці спяваў у хоры Скіпіёўскай царквы (пазней навучыўся іграць на фізгармоні і піяніна). На вакацыях чытаў са сцэны свае фельетоны. У Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ўдзельнічаў у драматычным гуртку і выходзіў на сцэну ў ролі Пустарэвіча ў купалаўскай «Паўлінцы».

   Чорны адслужыў два гады ў Чырвонай арміі, пасля чаго ў 1922-м пераехаў у Мінск і паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ і ўвайшоў у літаратурную суполку «Маладняк». У тыя гады яе прадстаўнікі часта падарожнічалі па краіне і выступалі перад чытачамі. Адна з такіх вандровак змяніла асабістае жыццё Чорнага.

   У верасні 1925 года ён разам з пісьменнікам Язэпам Пушчам прыехаў у Слуцк. На сустрэчу з імі прыйшлі дзве сяброўкі. Успыхнулі ўзаемныя пачуцці.

   Але адносіны дзвюх пар склаліся па-рознаму. Дзяўчына па імені Станіслава стала вернай жонкай пісьменніка Язэпа Пушчы.

   Яе сяброўка Зінаіда Кобрык, дачка начальніка слуцкай тэлефоннай станцыі, была маладзейшай за Чорнага на шэсць гадоў і пісала вершы пад псеўданімам Іда Чырвань. Яна ўзяла шлюб з пісьменнікам. Але іх сямейнае жыццё не склалася.

Кузьма Чорны з першай жонкай Ідай, сёстрамі і братам

   Тая ж Станіслава згадвала, што «цяпер Іду было не пазнаць. Кузьма купіў ёй усё, што трэба было для зімы: добрае паліто, капялюш, чаравікі, сукенкі. Пад канец рабочага дня Іда брала рамізніка і ехала да Кузьмы на працу, яны ішлі абедаць у рэстаран. Іда стала дрэнна сябе паводзіць. Завяла непрыгожыя знаёмствы. Кузьма пра гэта даведаўся і хацеў павесіцца, яго ледзьве ўратавалі».

   З дэпрэсіі пісьменніка выцягнулі сябры: новы 1926 год ён сустракаў у Маскве ў кампаніі паэта Уладзіміра Дубоўкі. Чорны не хацеў больш кантактаваць з жонкай. Тады той жа Дубоўка і Пушча пайшлі на кватэру Чорнага, далі Зінаідзе грошай і сказалі, што іх сябар тут болей не з’явіцца. У выніку ў пачатку 1927-га дзяўчына вярнулася да бацькоў. Як склалася яе далейшае жыццё? Іда яшчэ двойчы брала шлюб. Памерла ў 1941-м на курорце Мінеральныя воды: у яе было слабое сэрца.

   Свае асабістае шчасце хутка знайшоў і Кузьма Чорны: у тым жа годзе ён пазнаёміўся з Рэвекай Свераноўскай, якая працавала сакратаром-машыністкай у газеце «Звязда». Раман хутка завяршыўся вяселлем. У 1928-м у маладых нарадзілася дачка. Сваякі хацелі яе назваць Ірынай. Але бацька зрабіў па-свойму і запісаў Рагнедай.

— Адзін журналіст неяк стаў пытацца ў мяне пра сястру. Таму што былі подпісы «з дачкой Ірынай» і «з дачкой Рагнедай». І ён палічыў, што нас дзве, — расказвала ў адным з інтэрв'ю дачка пісьменніка.

Кузьма Чорны і Рэвека Свераноўская

  Усё было ўдала і ў творчай сферы. У 1926-м у Беларусі было створана літаратурнае аб’яднанне «Узвышша», куды ўвайшлі лепшыя беларускія пісьменнікі таго часу. Чорны стаў яго кіраўніком, намеснікам — драматург Кандрат Крапіва, сакратаром — крытык Адам Бабарэка. Сярод іншых сяброў аб’яднання былі згаданы вышэй Дубоўка — неафіцыйны лідар «Узвышша», і Змітрок Бядуля (менавіта яго рэшткі сёлета прывезлі ў Мінск для перапахавання).
 

   Калі сям’я Кузьмы Чорнага ў 1944-м вярнулася ў Мінск, то ўбачыла на месцы дома толькі руіны. Два месяцы ён жыў у прахадным пакоі Саюза пісьменнікаў, потым далі невялікі пакой.

   22 лістапада 1944 года Кузьма Чорны памёр ад другога інсульта. Яго жонка перажыла яго на чатыры дзесяцігоддзі і памерла ў 1987-м.

Графіці з партрэтам пісьменніка на фасадзе жылога дома на вуліцы Кузьмы Чорнага, 31

 

https://nn.by/

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 834 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010