Пятница
26.04.2024 23:52

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [693]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [7]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



140 год з дня нараджэння Якуба Коласа
11.11.2022, 21:48

   Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча – класіка беларускай літаратуры, добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Яго творы перакладзены больш чым на сорак моў свету. Разам з Янкам Купалам ён стаяў каля вытокаў беларускай літаратурнай мовы, заклаў устойлівы грунт для развіцця сучаснай беларускай літаратуры.

   Будучы паэт нарадзіўся ў засценку Акінчыцы былога Мінскага павета. Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі працаваў настаўнікам на Палессі. За ўдзел у нелегельным настаўніцкім з’ездзе ў 1906 г. Я. Колас быў асуджаны на тры гады. Пасля вызвалення у 1912 г. выкладаў у Пінскім 3-м прыходскім вучылішчы. Летам 1913 г. Я. Колас ажаніўся з настаўніцай Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай.

   У 1921 годзе Я. Колас з сям’ёй пераехаў у Мінск, працаваў у розных установах асветы. У 1926 г. ён атрымаў званне Народнага паэта Беларусі. У 1928 г. Я. Колас стаў акадэмікам АН БССР, з 1929 – член яе Прэзідыума, потым – віцэ-прэзідэнт.

   Упершыню верш Я. Коласа “Наш родны край” быў надрукаваны ў газеце “Наша доля” у 1906г. за подпісам “Якуб Колас”. Канстанцін Міцкевіч выкарыстоўваў і другія псеўданімы, але толькі “Якуб Колас” застаўся з ім на ўсё жыццё. У 1910 г. у Вільні выйшаў яго першы паэтычны зборнік “Песніжальбы”.

   За творы ваенных гадоў – кнігі “Адпомсцім”, “Голас зямлі” – Я. Коласу была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

   У 1949 годзе Якуб Колас атрымаў другую Дзяржаўную прэмію СССР за паэму “Рыбакова хата”. У 1954 г. ім была завершана заключная частка трылогіі “На ростанях”. Першыя дзве аповесці “У палескай глушы” і “У глыбі Палесся” былі напісаны яшчэ ў 20-я гады. Трылогія з’явілася не толькі самым значным творам пісьменніка, але адным з першых беларускіх раманаў.

   Я. Колас займаўся вершаванымі перакладамі на беларускую мову твораў А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі і інш.

   13 жніўня 1956 г. Якуб Колас памёр.

   У Беларусі свята ўшаноўваецца памяць аб народным песняры. Заснавана Дзяржаўная прэмія РБ ім Я. Коласа за лепшы празаічны твор. У 1959 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа. Існуюць мемарыяльныя сядзібы ў Акінчыцах, Смольні, Албуці, Ластку. У вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна дзейнічае літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа. Імя народнага паэта носяць многія ўстановы Беларусі, а таксама вуліцы, плошчы і скверы ў розных населеных пунктах краіны. У гонар пісьменіка ўсталяваны шматлікія помнікі і абеліскі.

   Багатае сучаснае сцэнічнае жыццё маюць не толькі драматычныя творы Я. Коласа, але і п’есы, пастаўленыя паводле паэм, апавяданняў, аповесцей і 5 трылогіі. Паводле аповесці “Дрыгва” кампазітарам А. Багатыровым створана адна з першых беларускіх нацыянальных опер “У пушчах Палесся”. Юрый Семяняка напісаў оперу “Новая зямля”. Па творах Я. Коласа былі зняты мастацкія фільмы “Першыя выпрабаванні”, “Новая зямля” і інш. Аб жыцці і творчасці пісьменніка створаны шэраг дакументальных фільмаў: “Народны паэт”, “Дзяцька Якуб” і інш. Творы-прысвячэнні Якубу Коласу пісалі пісьменнікі: Вольга Іпатава, Генадзь Кляўко, Іван Чыгрынаў, Сяргей Грахоўскі. Мастакі, якія стваралі партрэты Я. Коласа і ілюстрацыі да яго твораў: Уладзімір Сулкоўскі, Аляксей Кручоных, Леанід Дударэнка, Ісак Давідовіч, Іван Пратасеня.

Пад знакам юбілею Якуба Коласа. Праўнучка песняра Васіліна Міцкевіч

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 261 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010