Понедельник, 25.09.2017, 09:48
  Приветствую Вас, Гость
  RSS | Регистрация | Вход
   
Меню сайта
Категории раздела
Новости самоуправления [17]Лицейские новости [229]
Выпускнику [31]Родителям [18]
Уголок правовых знаний [6]Размаўляй па беларуску [40]
Лицейские субботы [35]Образовательный мир культуры [4]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [17]750 лет Могилёву [5]
Поиск
Важные проекты
Статистика

 
21 сакавіка адзначаем Сусветны дзень паэзіі
21.03.2017, 08:59

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЕСКА і ўжо паспеў стаць традыцыйным для культурнай супольнасці свету. “Паэзія, – гаварылася ў рашэнні ЮНЕСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадскую ўвагу”.

Наказ

Свет падароны вам, дзеці, сонечны, зорны…

Кожны дзень, кожны міг у жыцці непаўторны.

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе , беражыце!

Там, дзе вы, дзеці, ёсць больш любові і згоды.

Вы – надзея сям’і , прадаўжальнікі роду.

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе, беражыце!

Нам цяплей, весялей з вамі , мілыя дзеці,-

Анічога мілей не бывае на свеце.

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе, беражыце!

Аніколі, нідзе слоў маіх не забудзьце.

Ля агню, на вадзе асцярожныя будзьце.

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе, беражыце!

На дарогах усіх вы сябе беражыце,

Меншым сёстрам, братам мае словы скажыце!

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе, беражыце!

(В. А. Жуковіч – вядомы беларускі паэт. Ён напісаў шмат вершаў для дзяцей і пра дзяцей.)

 

Паэзія

Ты — боль, паэзія. Ты — быль.
Твае суровыя законы
He для забаў, не для гульбы —
А пошук ісціны да скону.

Ты — рай, паэзія. Ты — рой
Адвечных дум, дзе мы згараем.
I толькі геніі парой
Жылі часова гэтым раем.

Ты — жаль, паэзія. Ты — жар.
Я па тваім хаджу вуголлі.
Чыя не прагнула душа
Твайго зняволення і волі?

Ты — сум, паэзія. Ты — суд
I мрояў нашых, і здзяйсненняў.
Хай душы шчырыя нясуць
Высокі лад тваіх памкненняў!

Ты — яд, паэзія. Ты — сад
З адзіным яблыкам спакусным.
Над ім — каторы год падрад! —
Мае збалела смягнуць вусны...

Ты — боль, паэзія. Ты — бой.
Ты — праўды непрыступнай вежа.
Я — праведнік і грэшнік твой,
Пусці мяне ў сваё бязмежжа!..

Леанід Галубовіч

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: poliakova
Просмотров: 141 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar

Лицей ГУ ВПО "Белорусско-Российский университет" © 2007-2017