Пятница
29.03.2024 17:44

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [64] Лицейские новости [676]
Достижения [111] Знаковые события [44]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [85] Уголок правовых знаний [22]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [239]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [91] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летию Великой Побеюы [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
28.08.2017, 16:45

    6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла ў свет Біблія на старажытнай беларускай мове - "Псалтыр", якую выдаў Францыск Скарына з Полацка. Менавіта гэтая дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе якога мы адзначаем у гэтым годзе.
Біблія Францыска Скарыны стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Яна выйшла раней, чым англійскі і французскі пераклады, амаль на 50 гадоў апярэдзіла "Апостал", выдадзены ў маскоўскай друкарні. Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.

    Францыск Скарына пакінуў нашчадкам перакладзеныя на блізкую да народнай мову біблейскія кнігі. Ён таксама адным з першых вывеў беларускую мову на ўзровень літаратурнай нормы.

    Біблія ў выданні доктара Скарыны - гэта не царкоўнае і не чыста акадэмічнае выданне для навуковых мэтаў, гэта - першае выданне Святога Пісання для хатняга чытання.

    На працягу 1517-1519 гадоў у Празе Францыск Скарына выпусціў у свет звыш 20 ілюстраваных біблейскіх кніг, перакладзеных ім на зразумелую шырокаму чытачу мову. Кожную з кніг выдавец забяспечыў прадмовай і пасляслоўем, якія адлюстроўваюць канфесійныя, філасофскія і асветніцкія погляды Скарыны.

    Таксама Францыск Скарына аздобіў свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі, па якіх можна вывучаць жыццё беларусаў тых гадоў - побыт, адзенне, тэхніку будоўлі. Смела адступаючы ад канонаў, Скарына прадставіў у Бібліі ўласны партрэт. Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства ў Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах.

    Кнігі Францыска Скарыны аказалі ўплыў не толькі на развіццё духоўнай культуры Беларусі, але стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. У Беларусі і ва ўсім свеце шануюць памяць славутага першадрукара. 1990 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Францыска Скарыны. 2017-ы год, аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі, праходзіць яшчэ і пад знакам Францыска Скарыны.

    Дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць і ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У Мінску 14-15 верасня 2017 года пад эгідай ЮНЕСКА пройдзе Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання". Яго імя носяць навучальныя ўстановы і вуліцы, бібліятэкі і грамадскія аб'яднанні. У гонар Скарыны названыя вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн і медаль. Помнікі Скарыну ўстаноўлены ў Мінску, Полацку, Лідзе, а таксама ў Калінінградзе, Вільні і Празе. У лістападзе 2017 года помнік Францыску Скарыну будзе ўсталяваны ў малдаўскай сталіцы Кішынёве.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1077 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010