Пятница
29.03.2024 15:23

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [64] Лицейские новости [676]
Достижения [111] Знаковые события [44]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [85] Уголок правовых знаний [22]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [239]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [91] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летию Великой Побеюы [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



95-годдзе з дня нараджэння Анатоля Вялюгіна
25.12.2018, 22:35

27 снежня 2018 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, кінадраматурга, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна.

Біяграфічныя звесткі

   Нарадзіўся ў сям'і фельчара. У 1939—1940 гадах, будучы студэнтам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». З верасня 1941 вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У 1942 прызваны ў Чырвоную Армію, вучыўся ў Лугінскай авіяшколе, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце. У 1943 быў паранены, доўгі час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. У 1945-46 г. — літсупрацоўнік у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1948 г. скончыў завочна Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у прэсе, у 1946-84 г. з невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1946.

Творчасць. Вершы

   Друкаваўся з 1934. Першы зборнік вершаў «Салют у Мінску» (1947). Актыўна выступаць з вершамі пачаў з 1938. Лірыка А. Вялюгіна — дасягненне беларускай паэзіі. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі А. Вялюгіна шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця, разнастайныя грамадзянскія і інтымныя пачуцці сучасніка: зборнікі «Негарэльская арка» (1949), «На подступах» (1952), «На зоры займае» (1958), «Насцеж» (1960), «Адрас любві» (1964, выбранае), «Вершы і балады» (1969), «Верасовы ўзятак» (1974), «Песня зялёнага дуба» (1989), «3 белага камення — сіняе пламенне» (1993), патрыятычныя матывы («Прызнанне ў любові»), пантэістычнае стаўленне да прыроды («Спелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэвалюцыйную тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963).

   Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967).

Драматургія

   Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакументальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С. Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.

Пераклады

   У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданнямі выйшлі: М. Лермантаў «Каўказскі палоннік» і «Баярын Орша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс (руск.) бел. «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько (руск.) бел. «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус (укр.) бел. «Птушыныя галасы» (1960); паэмы М. Нагнібеды (руск.) бел. «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага (руск.) бел., М. Ціханава(руск.) бел., Л. Украінкі, М. Рыльскага (руск.) бел., А. Малышкі (руск.) бел. і інш. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Узнагароды і прэміі

   Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за паэму «Вецер з Волгі» Дзяржаўнай прэміі БССР (1968) за кінасцэнарый «Генерал Пушча».

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1008 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010