Пятница
26.04.2024 06:09

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [693]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [7]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Чэрвень
12.06.2017, 21:48

Лета на зіму працуе.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Людзі рады лету, а пчолы – квету.
Не прасі лета доўгага, а малі цёплага.
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Чэрвень не гуляе – ураджай люляе.

   Чэрвень – пачатак лета, сярэдні месяц года, мае 30 дзён. Назва яго тлумачыцца з`яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару.

   Старажытнабеларускае найменне месяца – чирвець (червец), украінскае – червень, польскае – czerwiec, рускае – июнь, лацінскае – junius, нямецкае – Juni, англійскае – June. Назва “юніус” паходзіць ад імя старажытнарымскай багіні Юноны. Згодна іншым звесткам, месяц названы ў гонар першага рымскага консула Юнія Брута.
У месяцы самы доўгі дзень года – 22 чэрвеня (працягласць болей 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Сонечныя праменні ў гэты час утвараюць з паверхняй зямлі найбольшы вугал – у Мінску амаль 60 градусаў.

   У чэрвені асноўны занятак селяніна – нарыхтоўка сена. Вось якія парады давалі гаспадары на гэты конт: касі траву, пакуль луг не адкрасуе, бо пазней трава зацвярдзее і не будзе з яе карысці для жывёлы; да Пятра высушыш траву пад кустом, а на Пятра не сохне і на кусце. А каб звесці ў хлявах мух, якіх у чэрвені надта многа, рэкамендавалася, напрыклад, прыручыць ластавак, а таксама вешаць на сценах, пад стропам невялікія пучкі папаратніку: мухі садзіліся на зелень, а вечарам іх струшвалі ў мяшкі.
Людзі прыкмячалі: калі ў першы і другі дзень чэрвеня лье дождж – увесь месяц будзе сухі.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1041 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010