Вторник, 21.08.2018, 03:51
  Приветствую Вас, Гость
  RSS | Регистрация | Вход
Меню сайта
Категории раздела
Новости самоуправления [31]Лицейские новости [271]
Выпускнику [11]Родителям [25]
Уголок правовых знаний [7]Размаўляй па беларуску [72]
Лицейские субботы [66]Образовательный мир культуры [4]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [24]750 лет Могилёву [5]
Поиск
Важные проекты
Статистика

 
Чырвоны касцёл
02.11.2016, 22:00

Чырвоны касцёл з'яўляецца адным з сімвалаў Мінска. З гісторыяй ўзнікнення Чырвонага касцёла ліцэісты пазнаёміліся ў час экскурсіі па сталіцы нашай краіны.

А вы ведаеце гісторыю Чырвонага касцёла?

Гісторыя Чырвонага касцёла – касцёла святых Алены і Сымона  ў цэнтры Мінска – вельмі цікавая. Пабудаваны ён у 1910 годзе (пачатак работ – 1906 год). Сродкі даў дваранін Эдвард Вайніловіч – слуцкі памешчык, былы член Дзяржаўнай рады (старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі). На пабудову касцёла ён ахвяраваў амаль усё сваё багацце.

Вайніловічы мелі дваіх дзяцей: дачку Алену 18 гадоў і сына Сымона 14 гадоў, які вучыўся ў гімназіі. Алена была вельмі прыгожая і таленавітая. Яна рыхтавалася стаць мастачкай і ўсе заробленыя грошы аддаваць на падтрымку бедных і абяздоленых.

Асабліва Алену вабілі вобразы святых.

Сям’я Вайніловічаў была вельмі набожная, дзеці раслі паслухмянымі і добразычлівымі, акуратнымі і міласэрнымі.

Эпідэмія гішпанкі – раней так называўся грып – перакрэсліла ўсе планы і мары Алены. Дзяўчына захварэла. Сымонка  ўвесь час знаходзіўся побач, а ўвечары і ён  злёг. Выкліканы лекар сказаў, што ў дзяцей лёгкая прастуда. А ім станавілася горш і горш. Выпадкова Вайніловічаў наведаў знаёмы лекар, сябар іх сям’і. Ён адразу зразумеў і распазнаў небяспечны стан хворых. Лекар застаўся пры дзецях. Але дапамагчы ўжо было немагчыма. Можна было спадзявацца толькі на маладыя арганізмы.

Увечары стан дзяцей пагоршыўся. Ноччу Алена ўбачыла Маці Божую, якая схіліся над ёю, паклала далоні на яе гарачы лоб. Адразу знік боль. Дзяўчына адчула палёгку і пайшла за Маці Божай.

Маці Божая сказала ёй:

– Я не змагу даць табе і Сымонку здароўе. Але ты шмат добрага зрабіла для Бога і людзей. І я дапамагу тваім бацькам. Слухай мяне ўважліва і запомні. Няхай пасля вашай смерці бацькі ўсё сваё багацце аддадуць на пабудову касцёла з чырвонай цэглы. Чырвонымі сценамі і чырвоным дахам, бо чырвоны колер – колер радасці. Гэты касцёл будзе для іх радасцю і суцяшэннем, бо душы вашы будуць наведваць яго ў вялікія святы. Тады вашы бацькі будуць адчуваць дотык нябачных рук і крылаў. Запомні, які павінен быць гэты касцёл.

            І перад вачыма Алены ў паветры ўзнік абрыс будынка з чырвонай цэглы.

            Яна прачнулася, папрасіла аловак і паперу і намалявала эскіз будучага касцёла. Увечары дзяўчына выказала бацькам апошнюю волю і ціха сканала. Тут жа сканаў і Сымонка.

            Пахаваўшы дзяцей, Вайніловіч узяўся за працу. Кіраваў будаўніцтвам варшаўскі дойлід Марконі. Асвячоны касцёл быў у 1910 годзе. Надалі яму імя святых Алены і Сымона. Гмах касцёла стаў адной з найцікавейшых пабудоў ХХ стагоддзя ў   Мінску.

            Але ў 30-я гады гады ўлады адабралі касцёл у вернікаў, потым некалькі разоў пераладжвалі то пад тэатр, то пад Дом кіно.

            І вось нарэшце пасля доўгіх гадоў намаганняў і просьбаў вернікі атрымалі зганьбаваную сваю святыню. У 1990 годзе ўпершыню ў Чырвоным касцёле загучала малітва. (Паводле У.Арлова)

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: a-pletnev
Просмотров: 770 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
avatar

Лицей ГУ ВПО "Белорусско-Российский университет" © 2007-2018

Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010