Вторник
23.04.2024 14:33

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [691]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Цікавая вандроўка
01.11.2018, 21:10

   Беларусь не вызначаецца экзатычнымі краявідамі, але наша краіна мае багатую і слаўную гісторыю. І калі з’явілася цудоўная магчымасць наведаць Мірскі замак і замак - палац у Нясвіжы, вучні, іх класныя кіраўнікі і бацькі навучэнцаў вырашылі наведаць гэтыя ўнікальныя аб’екты, уключаныя ў спіс сусветнай культуры ЮНЕСКА.

   Цудоўны настрой суправаджаў усіх з таго часу, як дарослыя і дзеці размясціліся ў камфартабельным аўтобусе, і да канца экскурсіі. Калі выпадала вольная хвіліна, дзяўчаты спявалі, хлопцы арганізоўвалі займальныя віктарыны.

   І вось мы ля Мірскага замка. Уразіў не толькі цікавы аповед экскурсавода, але і велічныя вежы, магутныя сцены, выдатны парк. Крочылі па багата ўпрыгожаных разьбой і пазалотай залах і часам узнікала ўражанне, што трапілі ў іншую рэальнасць, у іншае стагоддзе.

   Далей мы скіравалі свой шлях у Нясвіж. Наведалі Нясвіжскі касцёл Божага цела, які стаў першым у Рэчы Паспалітай храмам у стылі барока: пышныя фрэскі, карціны, мармур і пазалота. Пад касцёлам размясцілася крыпта Радзівілаў – трэці ў Еўропе магільны склеп па колькасці пахаванняў.

   Ну і, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым Нясвіжскі палац, які ў XVI стагоддзі прыгажосцю і пышнасцю аздаблення ствараў канкурэнцыю шматлікім каралеўскім палацам: паркет з каштоўных парод дрэва, унікальнае аздабленне столі, сцены, пакрытыя пазалотай. Гэта сапраўды містычнае месца і адно з самых загадкавых у Беларусі, у сценах якога шукае заспакаення душа Барбары Радзівіл.

   Задаволеныя цікавай вандроўкай, з разнастайнымі сувенірамі, незабыўнымі ўражаннямі, мы вярнуліся ў родны Магілёў.

         

         

 

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 762 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010