Четверг
28.03.2024 18:18

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [64] Лицейские новости [676]
Достижения [111] Знаковые события [44]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [85] Уголок правовых знаний [22]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [239]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [91] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летию Великой Побеюы [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Дзень Перамогі
09.05.2019, 00:12

   9 мая краіна 74-ы раз адзначыць самае галоўнае свята — Дзень Перамогі... Нягледзячы на дажджлівы пачатак тыдня, сіноптыкі абяцаюць спрыяльнае надвор'е. Але нават калі ў нябеснай канцылярыі нешта пойдзе не так, гэта не паўплывае на агульны настрой. Людзі чакаюць свята, і яно павінна адбыцца на ўзроўні. Не абыдзецца, як заўсёды, без урачыстых мітынгаў, шэсцяў і ўшанаванняў ветэранаў, парадаў з удзелам ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, канцэртных праграм, кірмашоў з пачастункамі і многага-многага іншага... 

   Марш воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона, шэсце-парад «Беларусь памятае», мітынг каля Вечнага агню на плошчы Славы, святочны канцэрт — Магілёў урачыста сустракае 74-ю гадавіну Вялікай Перамогі.

   Усё больш магіляўчан прымаюць удзел у акцыі «Беларусь памятае» і ідуць у святочнай калоне па вуліцы Першамайскай з партрэтамі сваіх гераічных продкаў. Для ветэранаў па традыцыі падрыхтаваныя спецыяльныя аўтамабілі. Усяго ў горадзе запланавана больш за 20 розных мерапрыемстваў, прысвечаных пераможнаму маю. Яны пачнуцца а 10-й гадзіне раніцы і закончацца а 23-й гадзіне вечара салютам над Дняпром. Пра ліхія франтавыя нагадае традыцыйная палявая кухня каля гандлёвага цэнтра «Магніт», гарадская акцыя «Вальс Перамогі» на плошчы Зорак, салдацкая паляна ў Пячэрскім лесапарку, канцэртна-забаўляльныя мерапрыемствы ў розных куточках горада.

   А 8 мая ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь прымаюць удзел у перапахаванні знойдзеных пры пошукавых работах астанкаў абаронцаў Магілёва на мемарыяльным комплексе «Лагер смерці» па праспекце Шміта.

   Сёння ў Магілёве засталося ўсяго 247 ветэранаў вайны, за год іх колькасць скарацілася на 73 чалавекі.

ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ Ў МАГІЛЁВЕ

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 920 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010