Суббота
20.04.2024 04:20

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [65] Лицейские новости [687]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [5]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Іван Чыгрынаў (1934 – 1996) 85-годдзе
21.12.2019, 21:59

Іван Чыгрынаў (1934 – 1996)

85-годдзе

   Празаік, драматург, перакладчык, літаратурны крытык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974). Ганаровы грамадзянін г. Касцюковічы (1992). Выпускнік аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957).

   Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1952 г. скончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965—1975 гг.рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 г. намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гг. — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1987 па 1996 г. — старшыня Беларускага фонду культуры. У 1989—1996 гг.галоўны рэдактар часопіса «Спадчына». У 1978 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў 33-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Памёр 5 студзеня 1996 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

   У 1952 г. дэбютаваў вершамі, у 1957 г. надрукаваў першы празаічны твор у газеце «Чырвоная змена». Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983). Стварыў цыкл раманаў «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужынцы» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996). Пенталогія (верамейскаўская хроніка) склала аднатомнік «Выбраныя творы» (2008). Напісаў п’есы «Следчая справа Вашчылы», «Чалавек з мядзведжым тварам», «Звон — не малітва» (усе — 1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца», «Ігракі» (абедзве — 1989), «Прымак», «Савіцкі» (абедзве — 1994) і інш. Стварыў п’есы паводле ўласных твораў «Плач перапёлкі» (паст. у 1980), «Апраўданне крыві» (паст. у 1984), «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (паст. у 1986). Выдаў кнігі крытыкі і публіцыстыкі «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994). Напісаў асобныя раздзелы манаграфіі «Н. Я. Никофоровский » (1960). Суаўтар сцэнарыя шматсерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць…» (1973). Паводле раманнага эпасу пісьменніка зняты шматсерыйны фільм «Плач перапёлкі» (1990). Па матывах рамана «Плач перапёлкі» У. Кандрусевіч напісаў аднайменную сімфонію.

   Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Ф. Скарыны. Імя Івана Чыгрынава прысвоена вуліцы ў Магілёве, Касцюковіцкай раённай бібліятэцы, у Мінску на доме № 29 па вуліцы Пуліхава, у якім жыў народны пісьменнік, у Магілёве на будынку сярэдняй школы № 6 па вуліцы Івана Чыгрынава ўсталяваны мемарыяльныя дошкі.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 836 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010