Вторник, 21.08.2018, 06:52
  Приветствую Вас, Гость
  RSS | Регистрация | Вход
Меню сайта
Категории раздела
Новости самоуправления [31]Лицейские новости [271]
Выпускнику [11]Родителям [25]
Уголок правовых знаний [7]Размаўляй па беларуску [72]
Лицейские субботы [66]Образовательный мир культуры [4]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [24]750 лет Могилёву [5]
Поиск
Важные проекты
Статистика

 
Каляды
06.01.2017, 08:37

      Слова "Каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

      Да Каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да Калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да Новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашы часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі ў хату ў першы дзень Каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

      Каляды – свята вясёлае. Працягваліся Каляды прыкладна 2 тыдні, да Велесава дня, які прыходзіўся на 6-7 студзеня па сучасным стылі. Асаблівае месца ў святкаванні Каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе. У кожнай, нават самай беднай, хаце на Каляды даставалі са схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўная страва Калядаў – куцця (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) .

      На Каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй.

      Нельга не узгадаць і пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналася  і хадзіла па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Гаспадары, каторых яны наведалі, давалі ў падзяку розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае, што пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на Новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды.

      А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi. З першай куццёй – на ўраджай, а пасля – на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск  у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: a-pletnev
Просмотров: 361 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
avatar

Лицей ГУ ВПО "Белорусско-Российский университет" © 2007-2018

Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010