Среда
24.04.2024 06:51

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [691]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Красавік
11.04.2017, 10:18

Красавік сініць і дзьме, бабам цяпло нясе, а мужык пазірае ды галавою ківае.

У красавіку грымот – цёплы будзе год.

Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць.

У красавіку зямля прэе.

У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе – тады ўсякі не збяднее.

   Назва чацвёртага месяца года паходзіць ад слова "красаваць", бо ў ім з`яўляюцца першыя краскі-кветкі. Гэтаму адпавядае і другое найменне, што сустракаецца ў старажытнай літаратуры, – кветень. У прыватнасці яго ўжывае Ф.Скарына ў "Малой падарожнай кніжцы". Такая форма захавалася ва ўкраінскай мове – квітень і польскай – kwiecień. У старажытных славян чацвёрты месяц яшчэ вядомы як беразоль. А ў чэхаў гэта duben, у літаўцаў –  balandis і г.д.

   Рускі апрель (таксама ў англічан, французаў, немцаў) паходзіць ад рымскага aprilis, што азначае "адчыняць". У гэты месяц у Італіі адчыняліся дзверы вясны, распускаліся на дрэвах пупышкі.

   Пачатак апрыліса ў рымлян прысвячаўся двум багіням. 4 красавіка распачыналася сямідзённае свята Магалерыя. На ім ўшаноўвалі маці багоў Цыбелі. А свята Цэрэаліі адзначалася ў гонар багіні земляробства Цэрэры, апякункі збожжа і пладоў, маці-карміцелькі ўсіх жывых істот, у тым ліку і людзей. Лічылася, што ад яе пайшла ўсякая культура, якая звязана з земляробствам. "Вынаходніцтвы" земляробства ахвяравалі мёд, малако, збожжа, розныя плады і кветкі.

   Трэцім важным святам былі Паліліі. Яны праводзіліся 21 красавіка ў гонар божышча пастухоў Палеса, якраз у дзень заснавання Рыма. Падчас святкавання рымляне асаблівую ўвагу звярталі на жывёлу: ачышчалі яе памяшканне, упрыгожвалі зелянінаю, абкурвалі сераю. У ахвяру Палесу прыносілі малако. Праводзілі абрады ачышчэння: пастухі пераскоквалі цераз кастры з саломы і праганялі праз іх свойскую жывёлу.

   Для земляробства настае адказны час: падрыхтоўка насення і выбар аптымальнага дня першага ворыва. На яго сяляне некалі ішлі, як на свята, мыліся ў лазні, апраналіся ва ўсё белае, выконвалі прымеркаваныя да тае нагоды абрады, прытрымліваліся павер`яў.

   Надзейнай прыкметай гатоўнасці глебы з`яўлялася наступнае: сціскалі ў жмені невялікі яе камяк і з сілай разбівалі вобзем. Калі рассыпаўся – "засупоньвай хамут". Пачалі жабы крактаць – выходзь у поле. Жаўрук зазвінеў – бяры саху ў рукі. Не без падстаў у народзе было прынята выязджаць у поле пасля першага грому: следам за ім усталёўваліся цёплыя пагодлівыя дзянькі. Вопытныя сейбіты аддавалі даніну павагі традыцыям і больш спадзяваліся на сябе, на веды і ўменні. Кідалі зярняты раўнамерна праз крок, пазбягалі неглыбокага іх загортвання. Тэрмін сяўбы залежаў ад рэгіянальных асаблівасцей, мелі на ўвазе і такое: як цвіце каліна – без ваганняў сей ячмень; сеялі таксама, калі з`яўляліся на елках шышкі чырвоныя, а на соснах зялёныя; з ячменем стараліся ўправіцца да вылету хрушчоў. Пшаніцу сеялі, калі распускалася чаромха, а льном займаліся ў апошнюю чаргу.

   Народныя прыкметы дапамагалі селяніну выбраць месца пасеву ў залежнасці ад надвор`я, указвалі на паслядоўнасць вырошчвання культур на розных палетках. Так, калі чакалася сухое лета, то на нізінах высявалі лён і гарох, а на ўзгорках – авёс. Канюшыну сеялі па азімым полі, на папарах – жыта, пасля яго – ячмень, затым – авёс і грэчку, або ячмень – па бульбе, а лён – на канюшыне, ячмені, цаліне ці залежы і г.д.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1089 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010