Понедельник, 20.08.2018, 22:01
  Приветствую Вас, Гость
  RSS | Регистрация | Вход
Меню сайта
Категории раздела
Новости самоуправления [31]Лицейские новости [271]
Выпускнику [11]Родителям [25]
Уголок правовых знаний [7]Размаўляй па беларуску [72]
Лицейские субботы [66]Образовательный мир культуры [4]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [24]750 лет Могилёву [5]
Поиск
Важные проекты
Статистика

 
Люты
19.02.2017, 21:01

Прыйдзе люты – спытае, як ты абуты.                                      

Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.

Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі.

У лютым востры мароз, кароткая зіма.

 

"Пытаецца люты, ці добра ногі абуты" - гаварыла прыказка. І сапраўды, зіма ў гэту пару звычайна была ў самай сіле. Па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор`я. Калі ў гэтым месяцы быў моцны мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга. Як і студзень, люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: раз люты марозны і сухі, то жнівень гарачы. Па тым, наколькі высока нападае ў лютым снег, меркавалі пра вышыню травы ўлетку. Народны вопыт дазволіў вывесці калісьці і такое назіранне: які дзень першага лютага (паводле старога стылю), такімі выдадуцца і апошнія дні месяца.

 

15/2 Грамніцы, альбо Стрэчанне. Першая назва свята, як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэння веснавых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінны страціць сваю ўладу змрочныя боствы зімы: "На Грамніцы - паўзіміцы" або "Як прыйдуць Грамніцы - скідай рукавіцы". У засеках памяншаўся запас збожжа, і гэты святочны дзень таксама выступаў у гаспадарцы са сваёй меркаю: "Грамніца - хлебу палавіца". Другую назву - Стрэчанне, якая паходзіла ад царкоўнага "Сретенье", народ тлумачыў як сустрэчу зімы з вясною:

А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,

Зіма з летам стрэлася, стрэлася.

Лета зіму піхнула, піхнула.

І ножачку звіхнула, звіхнула.

Зіма пайшла плачучы, плачучы,

Лета пайшло скачучы, скачучы.

Не дзіўна, што гэта пераломнае свята звязана з шэрагам метэаралагічных прыкмет. Найбольш пашыраная з іх выкарыстана ў паэтычнай мініяцюры: "Калі на Грамніцы певень з-пад страхі нап`ецца вадзіццы, то на Юр`е - вол пад`есць травіцы". Калі ж на Грамніцы здараўся вялікі мароз - снег павінен быў праляжаць нядоўга, а вясна і лета не абяцалі нічога добрага. Грамнічная мяцеліца прадказвала, што вясна затрымаецца даўжэй, чым звычайна, у выніку чаго вычарпаюцца запасы корму для жывёлы. Рэзкае пацяпленне надвор`я не давала селяніну разлічваць на прыбытак у полі і на агародзе: "Як на Грамніцы адліга - з ураджаю будзе хвіга". Пры адсутнасці адлігі можна было спадзявацца на пагоднае, сухое лета.

На Беларусі гэта свята знамянальна такім абрадам, як асвячэнне свечак у царкве. Грамнічныя свечы (або проста "грамніцы") асабліва шанаваліся ў народзе. Іх запальвалі з вераю ў дапамогу ў час навальніцы, каб маланка не спаліла хату; давалі паміраючаму чалавеку, каб полымя асвятляла яму шлях на той свет, ачышчала душу ад грахоў. Жыло ў народзе перакананне, што грамнічных свечак баіцца "нячыстая сіла", таму і вешалі іх ля ўваходу ў хлеў ці на стайню, каб, маўляў, ведзьмы не адабралі ў кароў малако і не заездзілі да смерці коней.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 350 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0

Лицей ГУ ВПО "Белорусско-Российский университет" © 2007-2018

Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010