Пятница
29.03.2024 11:45

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [64] Лицейские новости [676]
Достижения [111] Знаковые события [44]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [85] Уголок правовых знаний [22]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [239]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [91] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летию Великой Побеюы [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Мая краіна Беларусь. А ці ведаеце вы, што…
18.12.2017, 21:10

Беларуская мова вельмі самавітая

    Беларускі філолаг Ф.М. Янкоўскі вызначыў паміж беларускай і рускай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзясяткі сінтаксічных. Не кажучы ўжо пра лексічныя, якіх вялікае мноства. Таму здзіўляе, што некаторыя расійскія філолагі адносяць беларускую мову да «гаворкі» рускай мовы. Прычым на падставе ўсяго 8 фанетычных адрозненняў і некалькіх іншых слоў ужо абвяшчаецца наяўнасць самастойнай “старажытнарускай” мовы.
    Наш славуты зямляк пісьменнік Адам Міцкевіч надта любіў і цаніў беларускую мову. У сваёй лекцыі ў Парыжы ён назваў яе самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найбольш захаванай.

    Паводле ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Мілагучнасць беларускай мовы ў многім абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў. Напрыклад, у словах пес[с’]ня ці пе[н’]сія. Плаўную музычнасць мове надае вялікая колькасць адкрытых складоў. Павышае мілагучнасць мовы адметны санорны гук “ў”, які ўжываецца ў самых розных формах слоў: зрабіў, аўторак, заўтрашні, за ўсё, паўсюль. А наколькі прыемныя слыху падоўжаныя л’, н’, з’, с’, дз’, ц’! Толькі прыслухайцеся: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле...
    Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. І калі ў літаратурнай мове налічваецца 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! Беларуская мова і адна з самых жывых моў. Калі ў мове беларусу чаго не хапае — ён дадае, калі, наадварот, штосьці перашкаджае — адбірае.
    Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная... Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

http://news.tut.by/culture/215731.html 
http://nashaziamlia.org/2006/07/19/201/

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1053 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010