Суббота
20.04.2024 14:27

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [65] Лицейские новости [687]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [5]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



80 год з дня нараджэння Уладзіміра Карызны
24.05.2018, 19:58

   “Паэзіі без шчырасці, адкрытасці, нават у чымсьці наіўнасці не можа быць. Усё геніяльнае — простае і ў той жа час глыбокае, як сама прырода... Сапраўдны паэт спасцігае гэтую глыбіню, перадае словамі сутнасць прыроды... Калі піша вершы, ён усяго сябе раскрывае людзям, як самым блізкім сваім сябрам. Таму што калі ён так не раскажа, то слухаць не будуць, чытаць не будуць...”

   Гэтыя словы належаць вядомаму беларускаму паэту заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Карызну. Ён — адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі прафсаюзаў Беларусі, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Ім выпушчана каля трыццаці кніг, сярод якіх “Жураўліны досвітак”, “Святло ліўня”, “Цеплыня”, “Цішыня баразны”, “Музыка ў свеце” і іншыя. На яго вершы пісалі музыку лепшыя беларускія кампазітары: Ю.Семяняка, Я.Глебаў, Д.Смоль-скі, І.Лучанок, Э.Ханок, Л.Захлеўны, У.Карызна-малодшы. Многія з песень увайшлі ў залаты фонд беларускай культуры. Гэта “Маміна вішня”, “Люблю цябе, Белая Русь”, “Азёры дабрыні”, “Зорачка мая”, “Калі цябе сустрэў упершыню”.

   Паэт і сам піша музыку, ён аўтар больш чым пяцідзесяці песень. Некаторыя з іх упрыгожылі рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча. Пра што б ні пісаў Уладзімір Іванавіч, усё прапушчана праз яго прамяністую душу, свеціць чыстым святлом, гучыць усхвалявана і натхнёна, моцна і па-карызнаўску палымяна. Ён выдатна чытае свае творы, даносячы мяккім тэмбрам голасу ўсе інтанацыі сваіх музычных вершаў. У гарачым сэрцы сваім захоўвае ён вастрыню ўспрымання жыцця і паэтычную ўражлівасць.

   Пра тайну творчасці і многае іншае Уладзімір Іванавіч дзеліцца сваімі думкамі:
* Мой бацька быў шафёрам, вазіў Твардоўскага, ведаў на памяць усяго “Васіля Цёркіна”. Дзядуля па мамінай лініі — Канстанцін Захарэвіч — быў кавалём. Акрамя таго, сам рабіў музычныя інструменты і іграў на скрыпцы. Такі быў выдумшчык! У яго нават замок на дзвярах адкрываўся толькі тады, калі два з паловай разы прагучыць мелодыя. Другі мой дзед таксама іграў на скрыпцы.

   Паэзія падобная да музыкі. Яна настолькі тонкая, глыбінная, што не пішацца, а іграецца!.. Яна, зразумела, з’яўляецца цяжка: гэта як ураджай сабраць... І ў той жа час — як на скрыпцы сыграць: не кожны зможа, гэта тонкая праца душы.

* Каб пісаць, павінна быць патрэбнасць. І ў той жа час пісаць павінен той, хто можа гэта рабіць. Паэт — уладар дум, філосаф, мысліцель. Узяць, напрыклад, Някрасава ў рускай паэзіі ці Купалу ў беларускай. Яны прайшлі шлях перажыванняў, пакут, узрушэнняў, спасціглі гэтую навуку жыцця — і атрымалі права дзяліцца ёю з чытачом. Паэт — гэта перш за ўсё добры, разумны чалавек і грамадзянін. Сапраўдная паэзія — заўсёды адкрыццё.

* Сапраўдных паэтаў шмат не бывае. Калі ўсіх, хто піша, прылічаць да паэтаў, значыць, размываць само паняцце паэзіі. І чытач будзе падмануты, бо мозг чалавека слабее, прывыкаючы да таго, што прасцей для ўспрымання.

   Мне, напрыклад, вельмі падабаецца Блок. Перад яго цыклам вершаў “Кармэн” я гатовы не толькі зняць шапку, але і пакланіцца, таму што там ёсць лёс. Ці вазьміце вершы Пушкіна, Лермантава, любога класіка... Там жа музыка! Там цудоўныя метафары, вобразнасць і эпітэты — не выдуманыя, а перажытыя. Скажам, у Ясеніна — якая глыбіня, захапленне, якая яркая мова! Адразу хвалюешся, перахоплівае дыханне! Яго “Ганну Снегіну” я магу перачытваць шмат разоў.

* Навучыць пісаць вершы нельга. Паэзія — гэта загадка. Калі чалавек піша для сяброў і знаёмых — няхай піша на здароўе! Але далёка гэта няхай не ўносіць. Не трэба ісці туды, куды не след. Вы любімыя там, дзе вас любяць... А калі чалавек лічыць, што гэта яго шлях, няхай звернецца ў літаратурны часопіс і пакажа свае вершы прафесіяналу, паслухае парады майстра.

* Дзе паэт, там і кніга. Добрую кнігу нічым не заменіш. Мы — беларусы, і нашу Белую Русь можна назваць шчаслівай, таму што яна мае багатую спадчыну, балады, Купалу, Коласа, Багдановіча, Танка, Куляшова, Панчанку... Іх творы — гэта і ёсць сэрца Радзімы.

 

Паэтычны падарунак ад У. КАРЫЗНЫ

Па нашай песнi “тамагаўкі”
б’юць —
Рок-музыкі пачварная навала.
Той песні, што нас вечна
ратавала,
Апомніцца чужынцы не даюць,

Бо знаюць, што яна для нас
з табой,
Як знак зямлі, красы людской
і хлеба,
Душа народа, чыстая, як неба
Часінай запаветнай веснавой!
..

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1431 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010