Пятница
19.04.2024 18:50

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [65] Лицейские новости [687]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [5]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі
08.11.2017, 20:05

   8 лістапада 1883 г. нарадзіўся беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзяяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня – Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі. Будучы актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху нарадзіўся ў Дзісненскім павеце, засценку Калеснікі. Бацькі Вацлава паходзілі са шляхты, але на той час ужо цалкам збяднелай. 
Закончанай адукацыі В.Ластоўскаму атрымаць не ўдалося. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. Потым вучыўся ў Пагосцкай пачатковай школе. Ёсць звесткі, што нейкі час вучыўся ў Дзісенскім павятовым вучылішчы, аднак, яны носяць спрэчны характар. 
Крыху пасталеўшы пераехаў у Вільню дзе працаваў у віннай краме. Потым уладкаваўся канцылярыстам у г. Шаўлі. Аднак доўга В.Ластоўскі там не затрымаўся і перабраўся ў С.Пецярбург. Трапіўшы ў С.Пецярбург, уладкаваўся бібліятэкарам у студэнцкую бібліятэку і адначасова, паводле яго ўспамінаў, «зайцам» наведваў лекцыі ва універсітэце. У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве (ППС у Літве), якая вяла работу і ў заходняй частцы Беларусі. У 1903 ажаніўся з літоўскай пісьменніцай Марыяй Іваноўскай. 
   У 1906 г. часова жыў у Рызе дзе спрабаваў здаць іспыты на атэстат сталасці. Аднак, зрабіць гэтага ён не змог, бо не здаў іспыт па рускай мове. Пасля гэтага ён актыўна ўключыўся ў беларускі нацыянальны грамадскі і культурны рух. У 1906 увайшоў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Уступленне ў Грамаду ў вялікай ступені вырашыла яго далейшы лёс. 
   У 1909 годзе адны з заснавальнікаў БСГ Антон і Іван Луцкевічы разам з афіцыйным выдаўцом газеты «Наша ніва» Аляксандрам Уласавым запрасілі Вацлава Ластоўскага на сталую працу ў рэдакцыю выдання. Пяць гадоў працы сярод лепшых прадстаўнікоў тагачаснай беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, у ліку якіх былі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Алесь Гарун, Алаіза Пашкевіч (Цётка), і «зрабілі» з яго таго самага Ластоўскага, які пакінуў свой адметны след у нашай кулыуры, асвеце, грамадскім жыцці. 
   У «Нашай ніве» і іншых беларускіх выданнях змяшчаў публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, артыкулы на гістарычныя тэмы, апавяданні, пазней і вершы. Ён збіраў і публікаваў матэрыялы па гісторыі беларускай літаратуры этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы. У 1910 выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую папулярную абагульняючую працу па нацыянальнай гісторыі на беларускай мове. 
Пасля акупацыі Вільні кайзераўскімі войскамі (1915) Ластоўскі падтрымліваў праект дзяржаўнай «Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага» (Беларусі і Літвы) у саюзе з Германіяй. У 1915 спрабаваў стварыць партыю «Хрысціянская злучнасць». У 1916-17 рэдагаваў газету «Гоман», у 1918 выдаваў у Вільні часопіс «Крывічанін». Ён падтрымліваў урад Беларускай народнай рэспублікі (БНР), абвешчанай у сакавіку 1918. 
   У канцы 1918 Ластоўскі ўзначаліў Беларускае прадстаўніцтва пры літоўскай Тарыбе, потым быў беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне. Пасля абвяшчэння БССР (1.1.1919) ён шукаў падтрымкі сваіх палітычных планаў у Берліне. 3 1919 ён уваходзіў у партыю беларускіх эсэраў, са снежня 1919 узначальваў Народную раду (эсэраўскую) БНР. Пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (кастрычнік 1920) В. Ластоўскі ў афіцыяльным пасланні мірнай канферэнцыі ў Парыжы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР «у яго барацьбе за вызваленне Беларусі». 
   Пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці далейшай барацьбы, В. Ластоўскі ў красавіку 1923 выйшаў з урада БНР і неўзабаве адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. У 1923-27 ён выдаваў у Каўнасе літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў. У 1926 выдаў сваю самую буйную навуковую працу — «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» — грунтоўны агляд усяго беларускага пісьменства да 18 ст. ўключна. 
   У красавіку 1927 урад Савецкай Беларусі дазволіў В. Ластоўскаму вярнуцда ў Мінск, дзе яму былі створаны ўмовы для навуковай работы. Ён стаў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, працаваў у Інбелкульце. Аднак, ужо ў 1929 г. В.Ластоўскі як і шматлікія іншыя прадстаўнікі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі трапіў пад хвалю рэпрэсій. У кастрычніку 1929 ён вызвалены з пасады неадменнага сакратара АН БССР, а 10 красавіка 1930 пазбаўлены звання акадэміка і высланы на 5 год за межы Беларусі. Працаваў у Саратаве ва універсітэцкай бібліятэцы загадчыкам аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў. 
   Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937-га, а 23 студзеня 1938 года Ваенная калегія Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла «агента польскай разведкі і ўдзельніка нацыянал-фашысцкай арганізацыі» В.Ю. Ластоўскага да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу. Застаецца не вядомым ці быў выкананы судовы вырак, аднак з гэтага часу сляды В.Ластоўскага губляюцца. Рэабілітаваны двойчы ў 1958 г. і 1988 г. У 1990 г. адноўлены ў званні акадэміка.

Помнік Вацлаву Ластоўскаму у горадзе Глыбокае

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1302 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010