Понедельник, 20.05.2019, 12:53
  Приветствую Вас, Гость
  RSS | Регистрация | Вход
Меню сайта
Категории раздела
Новости самоуправления [40]Лицейские новости [327]
Выпускнику [17]Родителям [30]
Уголок правовых знаний [8]Размаўляй па беларуску [91]
Лицейские субботы [95]Образовательный мир культуры [4]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [29]750 лет Могилёву [5]
Поиск
Важные проекты
Статистика

  [Назад]
Вялікдзень
28.04.2019, 10:20

      У 2019 годзе каталіцкі Вялікдзень выпаў на 21 красавіка, а праваслаўны - на 28 красавіка.


    Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты: чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.

      Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.

      Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.

      Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.

      Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.

      Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу.

     Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолыбе ці "лубку".

     Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.

     Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў.

     Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай і паўночна-заходняй часцы, амаль не сустракаецца яно на Палессі.

     У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.

     Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобным " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх віншавальныя песні. Звычайна яны віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

      Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.

     Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень - старадаўняе свята жывёлаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам.

     Песні валачобныя - гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай з'явай.

     Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і г. д.

    У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.

     Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду.

     У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей - у дзень усіх святых - першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей - у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 26 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0

Лицей ГУ ВПО "Белорусско-Российский университет" © 2007-2019

Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010