Воскресенье
06.07.2025 02:19

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [792]
Достижения [145] Знаковые события [62]
Выпускнику [34] Всё о ЦЭ/ЦТ [6]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [18]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [26]
Размаўляй па беларуску [133] Лицейские субботы [274]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [21]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [17]
ОО "БРСМ" [11] Борьба с коррупцией [11]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



135 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа
27.03.2017, 22:17

   Паўнаводная, шырокая плынь беларускай літаратуры, як сцвярджаў Іван Навуменка, у вельмі вялікай ступені жывіцца яе магутнымі настаўнікамі – Янкам Купалам і Якубам Коласам.

    2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

   Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

    Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

    Вобразы Я. Купалы і Я. Коласа знайшлі значнае ўвасабленне ў мастацтве, а іх творы сталі крыніцай натхнення для многіх рэжысёраў, кампазітараў, жывапісцаў. Сярод іх – народны мастак Беларусі Міхаіл Савіцкі, важнае месца ў творчасці якога належыць асобе Я.Купалы і героям яго твораў. Для беларускага мастака Васіля Шаранговіча крыніцай творчага натхнення з’явілася паэма Я. Коласа “Новая зямля”. Для юбілейнага выдання паэмы, якую даследчыкі лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, у 2002 годзе мастак стварыў 91 акварэльны малюнак.

    Беларускія кампазітары таксама звярталіся да творчасці Я. Купалы і Я. Коласа. Імі напісана шмат песень грамадзянскага і лірычнага гучання.

    Многія як сталыя майстры пяра, так і маладыя пісьменнікі свой творчы поспех звязваюць з Янкам Купалам і Якубам Коласам. З гэтымі па-сапраўднаму нацыянальна значнымі імёнамі нашых класікаў акрэслены лёсавызначальная сутнасць беларускай літаратуры, яе дасягненні, яе імклівы эстэтычны і гістарычны рост і росквіт, бо Колас і Купала з’яўляліся выразнікамі нацыянальнай самасвядомасці, народных дум і пачуццяў.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1944 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2025
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010