Четверг
28.03.2024 11:19

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [64] Лицейские новости [675]
Достижения [111] Знаковые события [44]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [18]
Родителям [84] Уголок правовых знаний [22]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [239]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [91] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летию Великой Побеюы [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



135 год з дня нараджэння Янкі Маўра
10.05.2018, 22:00

Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў)

 10 мая 1883 — 3 жніўня 1971

Янка Маўр быў пісьменнікам-першапраходцам, адкрывальнікам. Ён асвоіў невядомыя раней нашай дзіцячай літаратуры тэмы і жанры, спрыяў яе інтэлектуальнаму ўзвышэнню і мастацкай дасканаласці. Пісьменнік быў упэўнены, што дзіцячая кніга павінна быць толькі добрай, цікавай і карыснай.

Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) нарадзіўся 10 мая 1883 года ў г. Лібава (Ліепая, Латвія). Сюды яго бацька, беззямельны беларус, прыехаў у пошуках шчасця.

Івану Фёдараву ішоў пяты год, калі памёр бацька, маці з сынам пераехалі ў яе родную вёску Лебянішкі, што знаходзілася на мяжы Беларусі і Латвіі. Маці Я. Маўра, удава-падзёншчыца, якой даводзілася часам нават жабраваць, вельмі хацела бачыць сына "вучоным", матэрыяльна забяспечаным чалавекам. Шмат у чым дзякуючы менавіта ёй, Янка выбіўся з цемры невуцтва . У 1892 годзе I. Фёдараў стаў вучнем пачатковай школы, паспяхова скончыўшы яе, у 1895 годзе паступіў у Ковенскае рамеснае вучылішча. Тут яму адкрыўся дзівосны свет літаратуры. Асабліва ўсхвалявалі, уразілі I. Фёдарава кнігі замежных майстроў прыгодніцкага жанру: Д. Дэфо, Ж. Верна, М. Рыда, Ф. Купера, Дж. Лондана і інш. Іх творы глыбока запалі ў сэрца падлетка на ўсё жыццё.

http://library.mogilev.by/virtual-exhibitions/images/personal-mavr/2.jpg

Я. Маўр - семінарыст.
1899 г.

I. Фёдараў у 1899 годзе стаў студэнтам Панявежскай настаўніцкай семінарыі. Сярод студэнтаў вылучаўся начытанасцю, самастойнасцю і сталасцю думак, агульнай эрудыцыяй. За бунтарскія настроі студэнт выпускнога курса. Фёдараў быў выключаны з семінарыі, аднак вучобы не кінуў: даваў прыватныя ўрокі, падрыхтаваўся і ў 1903 годзе экстэрнам здаў экзамены за курс семінарыі, атрымаўшы званне настаўніка.

http://library.mogilev.by/virtual-exhibitions/images/personal-mavr/3.jpg

Я. Маўр і Я. Колас у час сяброўскай бяседы.

1950 г.

Настаўнічаў Фёдараў спачатку пад Панявежам, потым у Бытчанскім народным вучылішчы на Барысаўшчыне
У 1906 годзе
I. М. Фёдараў прыняў удзел у нелегальным з'ездзе настаўнікаў, што адбыўся на радзіме Я. Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчьша, на ім пазнаёміліся і пасябравалі на ўсё жыццё Я. Маўр і Я. Колас. Той з'езд быў выкрыты паліцыяй, і шэсць найбольш актыўных яго ўдзельнікаў, у тым ліку Я. Маўр, Я. Колас, былі звольнены з настаўніцкіх пасад, ім забаранілі выкладаць у дзяржаўнай школе. Аж пяць гадоў настаўнік Фёдараў не мог знайсці сталай працы па сваёй прафесіі, і толькі ў 1911 годзе яму ўдалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі ў прыватную Мінскую гандлёвую школу, аднак у спісе настаўнікаў гэтай установы у мэтах канспірацыі ён значыўся пад іншым прозвішчам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Фёдараў стаў актыўным дзеячам народнай асветы: працаваў у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, потым выкладаў гісторыю і геаграфію ў 25-й чыгуначнай школе-дзесяцігодцы горада Мінска

У 1927 годзе аповесць "Чалавек ідзе" выйшла асобным выданнем і мела вялікі поспех. У 1928 годзе ў свет выйшла першая прыгодніцкая аповесць Я. Маўра "У краіне райскай птушкі", у тым жа годзе ўбачыла свет аповесць "Сын вады", а ў 1929 годзе — раман з загадкавай назвай "Амок". Адначасова друкаваліся апавяданні Маўра аб далёкіх краінах: "Слёзы Тубі", "Лацароні", "Незвычайная прынада", "Звяры на караблі". Так з'явіўся цыкл шырокавядомых таленавітых твораў Я. Маўра пра далёкія краіны. Яны назаўсёды замацавалі за ім славу выдатнага майстра прыгодніцкага жанру. 3 павагай называем мы яго нашым беларускім Жулем Вернам.

У 1930 годзе выйшла з друку вострасюжэтная прыгодніцкая аповесць Я. Маўра "Палескія рабінзоны". У ёй чытач адпраўляецца ў незабыўнае падарожжа па беларускім Палессі.

I сёння з цікавасцю чытаецца аповесць Я. Маўра "ТВТ" — Таварыства Ваяўнічых Тэхнікаў (1934 год). У ёй няма незвычайных прыгод, бо напісана яна пра самае будзённае, у якім знайсці што-небудзь рамантычнае няпроста. Як лепшы твор беларускай дзіцячай літаратуры аповесць "ТВТ" у 1934 годзе была адзначана першай прэміяй на Усебеларускім конкурсе. На Усесаюзным з'ездзе пісьменнікаў у тым жа 1934 годзе Самуіл Маршак назваў яе лепшым творам усёй савецкай дзіцячай літаратуры.

У час Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік жыў у Алма-Аце, потым у Маскве, моцна хварэў. Пасля вызвалення вярнуўся ў зруйнаваны Мінск. 3 хваляваннем прыняў Янка Маўр прапанову стаць галоўным рэдактарам кнігі пісем-успамінаў дзяцей — удзельнікаў і сведак Вялікай Айчыннай вайны — "Ніколі не забудзем" (1948). Кніга гэтая неаднойчы перавыдавалася. Яна перакладзена на многія мрвы свету, таму шырока вядома і за мяжой.

http://library.mogilev.by/virtual-exhibitions/images/personal-mavr/4.jpg

Магіла Я. Маўра на Усходніх могілках у Мінску.

 На 1950-я гады прыпаў вельмі цяжкі перыяд жыцця Я. Маўра: ён пачаў траціць зрок, але быў жыццялюбам, аптымістам, таму не здаваўся. Чакаў аперацыі і верыў, што яна верне яму зрок. Пасля аперацыі ён змог самастойна чытаць і пісаць са спецыяльнымі акулярамі. 3 гадамі хвароб прыбаўлялася, але Я. Маўр не здаваўся, працаваў, казаў: "Інакш не магу". Да канца жыцця пісьменнік не губляў пачуцця гумару, цікавасці да ўсяго, што адбывалася ў роднай Беларусі і ў свеце.

Памёр Я. Маўр 3 жніўня 1971 года на 89-м годзе жыцця. Пахаваны ў Мінску. На магіле пісьменніка пастаўлены арыгінальны помнік (скульптар I. Місько): над цёмнай мармуровай плітой нібы трапеча белы ветразь... Гэтую дэталь успрымаеш як увасабленне рамантычнай захопленасці Я. Маўра жыццём, як сімвал таго, што гэты таленавіты пісьменнік сваёй творчасцю вынес беларускую дзіцячую літаратуру далека наперад, актыўна садзейнічаў яе паскоранаму развіццю.

 

ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1384 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010