Вторник
01.07.2025 00:30

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [792]
Достижения [139] Знаковые события [61]
Выпускнику [34] Всё о ЦЭ/ЦТ [6]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [18]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [26]
Размаўляй па беларуску [133] Лицейские субботы [274]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [21]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [17]
ОО "БРСМ" [11] Борьба с коррупцией [11]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



2018 год аб’яўлены ў Беларусі Годам Максіма Гарэцкага
03.01.2018, 18:19

   Нарадзіўся 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і.

   Максім закончыў пачатковую школу граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка, а потым – царкоўна-прыходскую ў Вольшы. У часопісе «Наша ніва» ў 1912–13 з'явіліся спачатку карэспандэнцыі, а потым фельетоны і першыя апавяданні з подпісам "Максім Беларус". Большасць апавяданняў, апублікаваных у часопісе, склала змест першай кнігі Гарэцкага – зб-ка «Рунь» (1914).

   Пасля заканчэння каморніцка-агранамічнага вучылішча малады пісьменнік едзе па размеркаванні на Віленшчыну, дзе працуе каморнікам. Там завязалася сяброўства з Купалам і Бядулем. У віленскі пэрыяд Гарэцкім былі напісаны драматычная аповесць «Антон», а таксама артыкулы «Наш тэатр» (1913) і «Развагі і думкі» (1914).

   У гады 1-ай Сусветнай вайны Гарэцкі ўдзельнічаў у кравапралітных баях ва Усходняй Прусіі, дзе быў цяжка паранены. Вучыўся ў Паўлаўскім ваенным вучылішчы. У гэты час пісьменьнік стварыў шэраг апавяданняў – «На этапе», «Генерал», «Прысяга» і іншыя.

   1916-17 гады. Франтавыя ўражанні і назіранні пісьменьнік акуратна заносіў у дзённік, матэрыялы якога ён пазней выкарыстаў для напісання дакументальна-мастацкай аповесці «На імперыялістычнай вайне».

   1917 - Рэвалюцыю пісьменнік сустрэў у Смаленску. М. Гарэцкі захапіўся журналістыкай: спачатку працаваў у газеце «Известия Смоленского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов», а потым – у «Звезде». У час польскай акупацыі Гарэцкі быў выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, чытаў лекцыі на беларускіх настаўніцкіх курсах, рэдагаваў газеты «Наша думка» і «Беларускія ведамасці».

   1919 - ў Вільні пабраўся шлюбам. Жонка, Леаніла Усцінаўна Чорняўская-Гарецкая, працавала настаўніцай у 1-ай Віленскай бел. гімназіі.

   1919–23 напісаў больш за 20 твораў: апавяданні, аповесць «Дзве душы», крытычныя артыкулы, першы падручнік «Гісторыя беларускае літ-ры» і «Хрэстаматыю беларускае літ-ры: XI ст. - 1905 г.».

   1922 за антыўрадавую дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Адбываў пакаранне ў адзіночнай камеры Лукішскай турмы, затым быў высланы ў Коўна.

 

   1923 пераязджае ў Мінск. Займаўся пераважна выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Выязджаў у Сібір і на Далёкі Усход вывучаць жыццё беларусаў-перасяленцаў. Гэта стала асновай для напісання цыкла «Сібірскія абразкі».

   1930 быў рэпрэсіраваны на падставе несправядлівага абвінавачання ў «контррэвалюцыйнай» дзейнасці і высланы ў Вятку. У ссылцы Гарэцкаму давялося папрацаваць чарцёжнікам, далакопам і тэхнікам-калькулятарам. Нават у такіх невыносных умовах пісьменьнік не страчваў аптымізму, працягваў займацца сваёй любімай справай. У гэты час ён апрацоўваў мат-лы да дакумэнтальна-мастацкага твора «Камароўская хроніка», працаваў над раманам «Віленскія камунары», які завяршыў у пасёлку Пясочня (цяпер знаходзіцца ў Калужскай вобласці, Расія) дзе яму пашчасціла ўладкавацца на працу настаўнікам.

   1936 Гарэцкі наведаў родныя мясціны, марыў здаць экзамэны за поўны курс педінстытута. Але надзеям пісьменьніка не суджана было збыцца: праз год ён зноў трапіў пад новую хвалю арыштаў.

   1938 Гарэцкі быў расстраляны ў Вязьме. Яго апошнім творам сталі незавершаныя «Скарбы жыцця», дзе пісьменьнік паказаў трагізм становішча мастака ў таталітарнай дзяржаве.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1566 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2025
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010