Пятница
19.04.2024 15:31

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [65] Лицейские новости [687]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [5]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
08.02.2023, 21:05

215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

(4 лютага 1808 — 29 снежня 1884)

   Паэт, драматург, тэатральны крытык, адзін з першых прафесійных беларускіх пісьменнікаў, заснавальнік нацыянальнай драматургіі, беларускай камедыяграфіі, стваральнік бела-рускага нацыянальнага  тэатра, аўтар лібрэта першай беларускай оперы В.Дунін-Марцінкевіч адыграў важную ролю ў працэсе дэмакратызацыі беларускай літаратуры. Творы яго характарызуюцца пільнай увагай да жыцця прыгоннага селяніна, яго звычаяў, абрадаў. Многія вобразы і сюжэты пісьменнік чэрпаў з народных казак і песень, легенд, паданняў, шырока выкарыстоўваючы пры гэтым народныя прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы.

   Вялікая заслуга В.Дуніна-Марцінкевіча ў распрацоўцы і ўзбагачэнні новых жанравых форм у літаратуры – вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм, у якіх спалучаліся рысы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму.

   Нарадзіўся пісьменнік 4 лютага 1808 г. (па новым стылі) у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у шляхецкай сям’і Яна (Івана) Дуніна-Марцінкевіча і Марцыяны з роду Нядзведзкіх. Хлопчыка назвалі Вінцэнтам Якубам.

   Пісаць Вінцэнт Іванавіч пачаў дзесці пасля трыццаці гадоў спачатку на польскай, а затым на беларускай мовах. Чым жа абумоўлена тое, што Дунін-Марцінкевіч, шляхціц, звярнуўся да “мужыцкай” на той час мовы, пачаў пісаць на ёй? Адказ на гэта пытанне даў сам пісьменнік: “Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага народа, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў я для заахвочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў і разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы…”

   Першыя творы В.Дуніна-Марцінкевіча напісаны на польскай мове. Ім былі створаны тэксты да аперэт “Спаборніцтва музыкаў”, “Чарадзейная вада”, а таксама “Рэкруцкі яўрэйскі набор” (у 1841 г. пастаўлена ў Мінску аматарскім гуртком). Тэксты і партытуры гэтых твораў да нашага часу не захаваліся (за выключэннем адной арыі з аперэты “Рэкруцкі яўрэйскі набор”, дзе была ўзнята тэма рэкрутчыны, як перашкоды ў шчаслівым уладкаванні жыцця яўрэйскай сям’і). Музыку да аперэт  напісаў кампазітар Станіслаў Манюшка. Удзел у стварэнні музыкі прымаў і сам пісьменнік, часам пры пастаноўцы п’ес выступаў як акцёр (напрыклад, выканаў ролю старога яўрэя ў аперэце “Рэкруцкі яўрэйскі набор”).

   Пасля апублікавання “Ідыліі” В.Дунін-Марцінкевіч доўга, амаль дзесяцігоддзе, не выступаў у друку.

  Затым з’явіліся яго вершаваныя аповесці і апавяданні,  напісаныя не толькі па-польску, але і па-беларуску, “Вечарніцы”(1855), “Купала”(1855), “Шчароўскія дажынкі”, “Халімон на каранацыі”, “Цікавішся? Прачытай!” (1856 г.), “Дудар беларускі, або Усяго патроху” (1857 г.), “Дурны Зміцер, хоць хітры”, “Стаўроўскія дзяды”.

   Паэма “Гапон”(1855) – першы твор В. Дуніна-Марцінкевіча, створаны цалкам на беларускай мове, дзе апісваецца ўмоўнасць сацыяльнага падзелу грамадства.

   Сярод апублікаваных у зборніках польскамоўных твораў найбольш значныя – апавяданні “Славяне ў XIX стагоддзі”, прысвечанае барацьбе паўднёвых славян супраць туркаў, і “Літаратарскія клопаты” (1856) пра нялёгкі лёс пісьменніка, яго матэрыяльныя і душэўныя турботы, а таксама пра радасць ад людской падтрымкі.

   У 1857 г. В.Дуніным-Марцінкевічам напісаны беларуская балада “Травіца брат-сястрыца”, дзе аўтар чарговы раз выкарыстаў фальклорны сюжэт, і “Быліцы, расказы Навума”, што складаюцца з вершаваных аповесцяў “Злая жонка”, у якой асуджаюцца амаральнасць і распуста, і “Халімон на каранацыі”. Гэтыя творы былі апублікаваны толькі ў сярэдзіне XX ст. у савецкіх часопісах “Беларусь” і “Полымя”.

   У 1861 г. у Вільні асобным выданнем на польскай мове выйшла вершаванае гістарычнае апавяданне “Люцынка, або Шведы на Літве” (напісана ў 1857 г.), дзе паэтызаваліся мужнасць і гераізм продкаў сучасных беларусаў у барацьбе з захопнікамі. Гэта была апошняя кніга В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзеная пры яго жыцці.

  У другой палове 1850-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч пераклаў з польскай мовы на беларускую паэму поль-скага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”.

   У 1866 г. ім была напісана на беларускай мове камедыя  “Пінская шляхта”. 

  У 1868 г. В.Дуніным-Марцінкевічам створана польска-моўная паэма “З-над Іслачы, або Лекі на сон” (аўтар назваў яе “апавяданнем Навума Прыгаворкі”), дзе ідылічнаму ладу старасвецкіх шляхецкіх засценкаў, які адыходзіць, супраць-пастаўляецца новая рэчаіснасць з яе цынізмам і прагай нажывы. Упершыню гэты твор быў надрукаваны толькі ў 1984 г., ужо ў перакладзе на беларускую мову.

   Па-беларуску і па-польску гаварылі персанажы сатырычнай камедыі “Залёты”, якая выйшла з-пад пяра В.Дуніна-Марцінкевіча ў 1870 г. У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму капіталізму. Наваяўлены буржуа Антон Сабковіч набываў багацце, выкарыстоўваючы ашуканства, махінацыі, не грабуючы людскім горам і слязьмі. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў Янка Купала, у 1915 г. “Залёты” былі пастаўлены ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. А першая публікацыя гэтай п’есы адбылася ў газеце “Вольная Беларусь” у 1918 г.

   У 1876 г. быў узноўлены (на гэты раз сакрэтна) нядаўна зняты нагляд паліцыі над пісьменнікам. Падставай паслужыў той факт, што ў сярэдзіне 1870-х гг. у Люцынцы без афіцыйнага дазволу дзейнічала невялікая прыватная школа, дзе навучала навакольных дзяцей дачка пісьменніка Цэзарына.

   У гэты час, як успамінаў адзін з колішніх вучняў школы вядомы беларускі пісьменнік Ядвігін Ш., гаспадар фальварка шмат пісаў і захоўваў свае рукапісы ў вялікім куфры. Але большая частка напісанага не захавалася.

   Памёр В. Дунін-Марцінкевіч 29 снежня 1884 г. (па новым стылі). Пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына недалёка ад Люцынкі.

   Лёс Вінцэнта Іванавіча быў “пакручасты”, але ён заўсёды захоўваў аптымізм, шмат працаваў. Ён усё жыццё імкнуўся да таго, каб у створаным ім мастацкім свеце панавалі суладнасць, спакой, гармонія. Пісьменнік дапамагаў беларусам усведамляць сябе беларусамі, даў ім творы на роднай мове, распрацоўваў гэтую мову, паказваў яе магчымасці. Яго творы  і жыццёвы прыклад заахвоцілі пісаць па-беларуску многіх яго паслядоўнікаў, бо ён па-сапраўднаму любіў сваю Беларусь. 

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 221 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010