Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Музычныя перапынкі “Спяваем разам беларускія песні”, прагляд разрастайных відэаролікаў, конкурс плакатаў «Родная мова – бясцэнная спадчына». Ініцыятарамі гэтых святочных мерапрыемстваў, якія былі наладжаны 21 лютага ў ліцэі, выступілі вучні ХІ “Д” класа. Настаўнікі і навучэнцы актыўна далучыліся да акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.
ФОТАСПРАВАЗДАЧА >>>
Відэаролікі
Музычныя перапынкі
|