Суббота
20.04.2024 06:46

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [65] Лицейские новости [687]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [5]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



5 чэрвеня - Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай
05.06.2017, 19:34

   Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць Ефрасінні Полацкай, Нябеснай заступніцы Беларусі, самай вядомай беларускай святой.

Ефрасіння Полацкая (каля 1101 г. – 23 ці 25.5.1167 г.) – полацкая князёўна, ігумення, асветніца – займае асабліва пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, прылічанай да ліку святых у 1893 годзе.

   Паходзіла Прадслава (так называлі асветніцу ў дзяцінстве) са знакамітага роду полацкіх князёў. Яе дзедам быў легендарны князь Усяслаў Чарадзей, а прабабкай – князёўна Рагнеда. Здольная і прагная да вучэння дзяўчынка, яна пры княжацкім двары свайго бацькі Святаслава-Георгія атрымала добрую адукацыю. Слава пра прыгожую і разумную нявесту клікала ў Полацк сватоў. Аднак маладая князёўна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і, насуперак волі бацькоў, тайна пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасінні, каб аддаць жыццё служэнню Богу і свайму народу.

   Пасялілася Ефрасіння ў келлі Сафійскага сабора ў Полацку, дзе ў храмавым скрыпторыі перапісвала і перакладала кнігі, вяла актыўную асветніцкую і міратворчую дзейнасць. На ўласныя сродкі яна пабудавала дзве царквы і заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкам асветы і культуры на Полацкіх землях. Пры іх дзейнічалі школы, бібліятэкі, скрыпторыі, багадзельня, іканапісная майстэрня. Па заказу прападобнай ігуменні Ефрасінні ювелір Лазар Богша зрабіў крыж, які пазней стаў галоўнай нацыянальнай рэліквіяй беларусаў і атрымаў назву Крыж Ефрасінні Полацкай. Гэты шэдэўр мастацтва быў выраблены з кіпарысу, абкладзены залатымі і срэбнымі пласцінкамі з каштоўнымі камянямі, эмалевымі выявамі святых і надпісамі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны гэтая святыня бясследна знікла, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома. Аднак у 1997 годзе брэсцкі майстар-ювелір Мікалай Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа, які цяпер захоўваецца ў Полацку.

Сёння Ефрасіння Полацкая – сімвал духоўнага служэння сваёй Радзіме, узор адданасці справе і крыніца маральнай сілы і натхнення.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1258 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010