Понедельник
14.07.2025 22:07

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [793]
Достижения [145] Знаковые события [62]
Выпускнику [34] Всё о ЦЭ/ЦТ [6]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [18]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [26]
Размаўляй па беларуску [133] Лицейские субботы [274]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [21]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [17]
ОО "БРСМ" [11] Борьба с коррупцией [11]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Конкурс на распрацоўку эскіза памятнага знака да юбілейнага Дня пісьменства
02.05.2018, 20:29

   Аб'яўлены адкрыты конкурс на распрацоўку эскізнага варыянта памятнага знака, які ўстановяць у Іванаве ў гонар XXV Дня беларускага пісьменства. Паводле задумы арганізатараў, скульптурная кампазіцыя павінна адлюстроўваць гістарычны шлях пісьменства і друку ў Беларусі, а таксама выклікаць цікавасць да друкаванага слова. "У гэтым годзе юбілейны Дзень беларускага пісьменства. Таму нам хацелася б, каб канцэпцыя комплекснага памятнага знака падкрэслівала 25-годдзе гэтай рэспубліканскай акцыі, яе значнасць", - адзначылі арганізатары. Прыём заявак на ўдзел будзе праходзіць да 18 мая. Работы павінны быць выкананы на лістах фармату А3 і А4 (выява) і дапоўнены кампазіцыйным рашэннем (аб'ёмна-прасторавай мадэллю), выкананым з любога матэрыялу. Эскізы майстры могуць прысылаць у адрас аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іванаўскага райвыканкама (Іванава, пл. Кастрычніка, 2). Лепшы праект будзе выбраны на пасяджэнні рабочай групы. Пераможца творчага конкурсу атрымае грашовую прэмію ў памеры 20 базавых велічынь (цяпер 1 БВ складае Br24,5). Памятны знак у гонар юбілейнага Дня беларускага пісьменства плануецца ўстанавіць у цэнтральнай частцы Іванава, на вуліцы 17 верасня. Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Іванаве 2 верасня і будзе прысвечаны тэме "Мая малая радзіма".

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 874 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2025
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010