Четверг
28.03.2024 13:01

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [64] Лицейские новости [676]
Достижения [111] Знаковые события [44]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [85] Уголок правовых знаний [22]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [239]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [91] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летию Великой Побеюы [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Па сцяжынках роднай Беларусі
27.05.2019, 21:43

   25 мая вучні 9 “А” класа разам з класным кіраўніком і бацькамі адправіліся ў падарожжа па родных краявідах. Спачатку група падарожнікаў-амаратараў наведала Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Ляўках. 
   Янка Купала ўпершыню наведаў мясціну ў 1935 годзе і быў зачараваны маляўнічымі краявідамі. На высокім беразе Дняпра, сярод стромкіх соснаў і бяроз была ўзведзена дача як падарунак паэту з нагоды 30-годдзя яго творчай дзейнасці. Тут Янка Купала праводзіў кожнае лета да 1941 года з сям’ёй і сябрамі. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя, створаная ў будынку былой канторы Копыскага лясніцтва, знаёміць з жыццём і творчасцю паэта 1930–1940-х гадоў.
   Цікавы аповед экскурсавода, сучаснае мультымедыйнае абсталяванне экспазіцыі, аўтамабіль пісьменніка “Шэўрале”,  падараваны Янку Купалу беларускім урадам у 1939 годзе,  непаўторныя маляўнічыя краявіды нікога з нас не пакінулі абыякавымі.

       


   Дзеці былі рады прысесці побач з Янкам Купалам і паглядзець на хараство мясціны, якая памятае апошні шлях паэта па роднай беларускай зямлі.

 

   Далей шлях быў скіраваны ў Александрыю. Не абмінулі мы  і Трафімаву крынічку – цудоўнае месца для адпачынку. Праз прыродную фільтрацыю вада ў крынічцы крыштальна чыстая і жыватворная. Трафімава крыніца дапамагае тым, хто звяртаецца да яе з добрымі думкамі.

       

       

       


   Усе з цудоўным настроем і спадзяваннем наведаць гэтыя мясціны яшчэ раз вярталіся ў Магілёў.

 

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 672 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010