Каляды ў нашым ліцэі – сапраўднае свята, якое чакаюць і да якога рыхтуюцца ўсе яго жыхары. Так адбылося і 16 студзеня гэтага года. У нашым ліцэі разгарнулася сапраўдная тэатральная імпрэза, удзельнікамі якой былі і "мядзведзь", і "каза", і "цыгане". Калядоўшчыкі абыходзілі па чарзе ўсе класы, спявалі віншавальныя, хвалебныя песні , жадаючы ўсяго найлепшага. Галоўнай гераіняй была «каза» — у старажытнай славянскай міфалогіі яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і. Яна кідалася то на калядоўшчыкаў, то на гаспадароў, бадала дзяцей. А потым раптоўна заціхала і падала на падлогу. Убачыўшы гэта, ліцэісты выносілі калядоўшчыкам пачастункі.
 
 
Ініцыятарамі правядзення Каляд сталі вучні ХІ "Д" класу. Хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі святочное прадстаўленне, якое нікога не пакінула абыякавым. І ў гэтым вы можаце пераканацца самі. А пасля тэатральнай імпрэзы ўсіх запрасілі на Калядны кірмаш пачаставацца прысмакамі, якія падрыхтавалі вучні 11 “Д” і 11 "А" класаў.

|